Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Галоўнае – з душой і сумленна

 
«Кажуць, кожны каваль свайго шчасця і лёсу. Таму і я імкнуся рабіць усё па поклічы сэрца і з душой», – так распавёў пра сябе пры сустрэчы Сяргей Брагінец, адзін з лепшых механізатараў адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь».


Можна сказаць, увесь жыццёвы шлях Сяргея Міхайлавіча звязаны з гэтай гаспадаркай. Нарадзіўся ў Рачэні. У дзяцінстве з сябрукамі часцяком гуляў за вёскай і кожны раз, нібы зачараваны, назіраў за работай сталёвых коней, якія пакідаюць пасля сябе роўныя загоны апрацаванай пульхнай глебы. І ўжо тады ў думках уяўляў, як і ён сам зможа выконваць такую работу. Не дзіўна, што пасля заканчэння школы выбраў для сябе справу хлебароба.

Сяргей Брагінец прайшоў курсавую падрыхтоўку, атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста і адразу ж уладкаваўся ў родную гаспадарку. Гэта было ў 1991 годзе. І з таго часу нязменна шчыруе на зямлі, апрацоўвае рачэнскія палеткі. Сяргей Міхайлавіч зараз вопытны трактарыст, які па-майстэрску, умела ўпраўляецца з рознымі сельгасагрэгатамі, якасна выконвае ўсе віды палявых работ, дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў. Не раз выходзіў пераможцам спаборніцтва як у ААТ, так і ўвогуле па раёне. Сёлета на рахунку механізатара лепшы вынік па ўнясенні цвёрдых мінеральных тукаў: на МТЗ-82 у счэпе з РМУ-1,6 заправіў імі 
5 034 гектары глебы пад яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры.

Пра тое, у чым сакрэт майстэрства, спрактыкаваны трактарыст кажа: «Галоўнае ў хлебаробскай справе – вытворчую тэхналогію захоўваць, усё рабіць сумленна, працоўную дысцыпліну не парушаць».

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/galounae-z-dushoj-i-sumlenna-11131/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"