Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Чарговы працоўны поспех у хдебаробаў з адкрытага акцыянернага таварыства «Забалацкі»

Першую тысячу тон збожжа выдалі з бункера замацаванай Мегі Сяргей Коўшар і Мікалай Рубін. З такой нагоды адбылося іх ўшанаванне.

На жніўны палетак за в. Смольгава, дзе камбайнеры абмалочвалі збажыну, завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Цярэшкін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Статкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, прадстаўнікі кіраўніцтва аргахолдынгу «Беларускалій-Агра» і ААТ «Забалацкі». Яны выказалі шчырую ўдзячнасць працаўнікам за плён, прафесійнае майстэрства, добрасумленныя адносіны да справы, арганізаванасць і дысцыплінаванасць. Зычылі моцнага здароўя, міра і дабрабыту, каб капілка іх дасягненняў папаўнялася новымі перамогамі, і не толькі ў раённым працоўным спаборніцтве, а і абласным.

Камбайнерам-«тысячнікам» уручылі Падзякі і падарункі. А яшчэ, як падкрэсліў, Міхаіл Вечар, дырэктар гаспадаркі, рупліўцам будзе выплачана прэмія па 100 рублёў. Такую, дарэчы, атрымліваюць у ААТ за першую намалочаную тысячу тон зерня ўсе экіпажы.

– Мы з ахвотай працуем на хлебнай ніве, – прызналіся перадавікі. – Уборачная ў нас арганізавана на высокім узроўні: тэхніка ўкамплектаваная, забяспечаны спецадзеннем, наладжана гарачае харчаванне. Зарплата таксама задавальняе.

Вось і шчыруюць забалацкія рупліўцы, дзень за днём, эфектыўна выкарыстоўваючы кожную пагодную гадзіну, каб як мага хутчэй абмалаціць збажыну. Да слова, Сяргей Коўшар і Мікалай Рубін разам убіраюць яе не ўпершыню – чацвёрты сезон на Меге, а да таго яшчэ на КЗС. У 2015-м на рахунку хлебаробаў было 2 800 тон зерня. Летась –  амаль 2 300. Сёлета намераны мець не меншы вынік.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/chargovy-pratsouny-pospex-u-xdebarobau-z-adkrytaga-aktsyjanernaga-tavarystva-zabalatski-14592/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"