Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Ад уласных дасягненняў да агульнай перамогі

 
Калектыў малочнатаварнай фермы «Смольгава» адкрытага акцыянернага таварыства «Забалацкі» невялікі: шэсць аператараў машыннага даення кароў, чатыры жывёлаводы, асеменатар Юлія Цябус і загадчыца фермы Святлана Занямонец, якая ў дадатак выконвае і абавязкі лабаранта.

У калектыве існуе ўзаемапаразуменне і ўзаемавыручка. У такой абстаноўцы, вядома, лягчэй спраўляцца з даведзенымі заданнямі. Гэту простую выснову жывёлаводы пацвярджалі не адзін раз.

Зараз на МТФ «Смольгава» ўтрымліваецца 505 галоў буйной рагатай жывёлы. У дойным статку налічваецца 288 кароў. У мінулым годзе аператары машыннага даення, здолелі забяспечыць удой малака на карову ў 5 775 кілаграмаў (110% ад планавага задання). Заўсёды высокія вытворчыя паказчыкі ў Сняжаны Мікуліч: летась яна атрымала 7 305 кілаграмаў малака ад адной фуражнай каровы. Па выніках мінулага года аператар увайшла ў лік перадавікоў народнай гаспадаркі Любаншчыны. Важкага рэзультату дабілася і Ліна Сакалова – 7 027 кг на карову. Па словах загадчыцы МТФ Святланы Занямонец, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па атрыманні сырадою ў значнай ступені стала магчымым дзякуючы даглядчыкам дойнага статка Сяргею Занямонцу і Івану Бурэю, якія сур’ёзна і адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.

Як правіла, поспех прыходзіць да людзей руплівых і странных, душою і сэрцам адданых сваёй прафесіі.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/selskoe-ru/view/ad-ulasnyx-dasjagnennjau-da-agulnaj-peramogi-11464/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"