Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Колькасць лясных пажараў, якія сёлета адбыліся на Любаншчыне, павялічылася да сямі

 
Работнікі Любанскага лясгаса 7 жніўня ліквідавалі лясны пажар.

Як паведаміў «ГЛ» інжынер па ахове і абароне лесу Аляксандр Варвашэвіч, задымленне паміж аграгарадком Таль і Любанскім вадасховішчам заўважылі каля шасці гадзін вечара пры дапамозе сістэмы відэаназірання адразу з трох вышак, размешчаных у Нова-Урэцкім, Любанскім лясніцтвах і на ВМУ «Вежанка».

Ліквідавалі ўзгаранне сваімі сіламі, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Гэтай справай займаліся каля дзясятка чалавек з прыцягненнем дзвюх аўтацыстэрн.

Патушылі полымя прыкладна за гадзіну. Агонь прайшоўся па плошчы ў 20 сотак. На шчасце, пажар быў нізавым, ад яго дрэвы моцна не пацярпелі. Няма сумненняў, што прычынай узгарання паслужыў чалавечы фактар.

Такім чынам, з пачатку года на Любаншчыне зарэгістравана 7 лясных пажараў. Агнём пашкоджана каля дванаццаці гектараў лесу.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/proishestvija-ru/view/kolkasts-ljasnyx-pazharau-jakija-seleta-adbylisja-na-ljubanshchyne-pavjalichylasja-da-sjami-14659/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"