Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У Мінску 18 чэрвеня пройдзе чацвёрты з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

 
Удзел у ім прымуць дэлегаты з усёй краіны. Гэта людзі рознага ўзросту і розных прафесій, але аднолькава актыўныя, ініцыятыўныя, неабыякавыя да падзей, што адбываюцца вакол, зацікаўленыя  ў тым, каб наша краіна мацнела і працвітала, каб у ёй панавалі мір, спакой і стабільнасць.

Сярод удзельнікаў важнага мерапрыемства і прадстаўнік нашага рэгіёна: Аляксей Гаўрышчук, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Любанскім раёне.  Ён упэўнены, што з’езд дэлегатаў грамадскага аб’яднання атрымаецца насычаным. Будуць разгледжаны арганізацыйныя пытанні, акрэслены шэраг задач па далейшым развіцці «Белай Русі». І ажыццяўленне намечанага, канешне, паспрыяе ўмацаванню яе, актывізацыі асветніцкай работы, сумеснай дзейнасці з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб'яднаннямі.

Варта сказаць, Любанская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” арыентуецца на прыхільнасць нацыянальным каштоўнасцям і традыцыям беларускага народа, інтарэсам дзяржавы. Без удзелу яе членаў не абыходзіцца, бадай, ні  адна важная падзея ў жыцці раёна. Акрамя таго, яны выступаюць з разнастайнымі добрымі ініцыятывамі.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/profsoyzi-ru/view/u-minsku-18-chervenja-projdze-chatsverty-zezd-respublikanskaga-gramadskaga-abjadnannja-belaja-rus-18341/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"