Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Павялічылася колькасць любанчан, якія адпачылі ў здраўніцах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сацыяльнага страхавання

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сацыяльнага страхавання за першае паўгоддзе 2019 г. у здраўніцах адпачылі і палепшылі самаадчуванне 137 жыхароў Любаншчыны. Як зазначыла вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па нашым раёне Марыя Статкевіч, гэта на 23 больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Увогуле выдадзена пуцёвак на суму 93 571,32 руб., у тым ліку для юных жыхароў раёна – на 44 375,70 руб. У прыватнасці, у дзіцячых санаторыях пабывалі 48 рабят, таксама аздаравіліся 22 бацькі з дзеткамі, 26 працаўнікоў розных арганізацый, 8 дзяцей-інвалідаў з суправаджэннем, 9 дарослых інвалідаў І і ІІ групы, звыш 10 пенсіянераў. Апошнія, напрыклад, у асноўным умацоўвалі здароўе ў такіх айчынных здраўніцах, як «Белая вежа», размешчаным у п. Прыазёрскім Брэсцкай вобласці, «Ясельда» (у Пінскім раёне), «Беразіна» (у Барысаве); працаўнікі – у «Сасновым бары» (побач з гарпасёлкам Радашковічы Маладзечанскага раёна), «Парэччы» (Гродзенскага раёна), «Энергетыку» (Ваўкавыскага раёна) і г.д.

Па словах Марыі Іванаўны, на многіх прадпрыемствах Любаншчыны ўдзяляецца належная ўвага пытанню аздараўлення працаўнікоў. Рэгулярна паступаюць заяўкі на пуцёўкі з райспажыўтаварыства, цэнтральнай раённай бальніцы, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адкрытых акцыянерных таварыстваў «Рачэнь», «БВА». Адпаведна і прадстаўнікі гэтых калектываў, іх дзеці часцей адпачываюць і падлечваюцца ў здраўніцах.

Фотаздымак носіць ілюстрацыйны характар.


Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/ozdorovlenie-ru/view/pavjalichylasja-kolkasts-ljubanchan-jakija-adpachyli-u-zdraunitsax-za-kosht-srodkau-respublikanskaga-12071/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"