Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

«Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!»

 
 З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» праводзіць Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», прымеркаваны да Года малой радзімы.

 Сярод задач конкурсу – далучэнне беларусаў да сваёй гісторыі і культуры, прапаганда ведаў пра выбітных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і іншае, выхаванне ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымуляванне цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў конкурсу.

 На конкурс прадастаўляюцца фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.

 Па выніках будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і памятныя прызы, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пройдуць выстава і прэзентацыя лепшых работ. Ацэньваць жа іх будзе прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі і інфармацыі, творчых саюзаў, духавенства, органаў дзяржаўнай улады, сродкаў масавай інфармацыі. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку 2018 г. пры ўдзеле высокіх гасцей і СМІ ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

 Дадзены праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

 Палажэнне аб конкурсе: http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/

 Тэлефон для даведак: 8 (017) 327-46-11 (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, 4 пад'езд).

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/our-countrymen-ru/view/my-svaej-belarussju-ganarymsja-10790/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"