У прыватнасці, у горадзе Любані збор тавараў да школы валанцёры БРСМ арганізавалі на базе магазіна «Сезам». Кожны наведвальнік гандлёвай кропкі можа набыць любыя тавары (сшыткі, ручкі, алоўкі, альбомы, фарбы, пластылін і інш.) і апусціць іх у спецыяльную скрыню.
Сабраныя рэчы пасля перададуць у шматдзетныя, няпоўныя сем’і, тым, хто знаходзіцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі, а таксама ў інтэрнатныя установы.
Жыхары Любаншчыны з першага дня далучыліся да добрай справы. Тым, хто не паспеў гэтага зрабіць, паведамляем: акцыя працягнецца да 15 верасня.
Дарэчы, сем’і, якім будзе аказана дапамога, вызначацца пасля 20 жніўня.
Фота Любанскага РК ГА «БРСМ».