На Любаншчыне
дзейнічаюць 23 піянерскія дружыны. Яны аб’ядноўваюць практычна дзве з паловай
тысячы піянераў і акцябрат. Пра гэта расказала старшыня раённага Савета
грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Галіна
Іёкша. У Дзень піянерскай дружбы рабяты падтрымаюць інтэрактыўны флэшмоб
«Спяваем разам», падчас якога выканаюць піянерскія песні. З нагоды свята ў
піянерскіх дружынах 19 мая пройдуць таксама іншыя мерапрыемствы з удзелам
абмежаванага кола асоб.
Звычайна да Дня піянерскай дружбы праходзяць прыёмы рабят у рады БРПА. Вось і сёлета чырвоны гальштук планавалася павязаць чатыромстам любанчанам. Аднак у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па COVID-19 дадзеныя мерапрыемствы папярэдне перанесены на верасень.