Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

«За кулісамі дзяцінства» – казкі

 
Немагчыма  сабе ўявіць жыццё рабят у дзіцячым садзе без вясёлых забаў, шумных святаў, цікавых гульняў.

 



Асаблівая роля ў развіцці дашкольнікаў належыць тэатру – аднаму з самых яркіх відаў мастацтва. Менавіта таму па ініцыятыве ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме 17 мая ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоўv тэатральны фестываль сярод устаноў дашкольнага выхавання. На гэты раз ён праводзіўся ў два этапы. У першым прынялі ўдзел 17 устаноў, якія прадставілі відэаролікі сваіх пастановак. Дарэчы, адна з умоў – казка павінна быць на беларускай мове. 7 удзельнікаў выйшлі ў другі этап, каб прадэманстраваць свой талент гледачам і журы. Гэта Сароцкі яслі-сад (казка «Пшанічны каласок»), Урэцкі яслі-сад №10 («Мёд і пчолы»), Малагарадзячыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа («Каза-манюка»), дзіцячыя сады горада Любані: №6 («Мама для маманцяняці»), №4 («Як варона салаўём прыкінулася»), №5 («Зайчаня»), №3 («Светлафор»).



На пачатку мерапрыемства галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алена Кандраценя зазначыла, што тэатр – гэта свята, радасць. Ён развівае ўяўленне і фантазію, садзейнічае творчаму росквіту дзіцяці, фарміруе культуру. Алена Віктараўна павіншавала рабят, падзякавала педагогам за іх працу.


Мерапрыемства атрымалася яркім, забаўным – святам казкі, творчасці, тэатральнага мастацтва. Цудоўныя касцюмы, дэкарацыі, музычнае суправаджэнне, танцавальныя нумары – усё, як у сапраўдным тэатры. Дзіцячыя калектывы былі непаўторнымі, артыстычнымі. У кожнай пастаноўцы – свая ізюмінка. Маленькія акцёры лёгка, умела і чулліва перадавалі стан і настрой сваіх герояў, здзіўлялі і радавалі гледачоў, якія кожнае выступленне суправаджалі бурай эмоцый і громкімі апладысментамі. Педагогі праявілі вынаходлівасць, крэатыўнасць у падрыхтоўцы спек-такляў, некаторыя самі станавіліся ўдзельнікамі дзеі.


Журы, якое ўзначаліла А.В. Кандраценя, было складана ацаніць выступленні, таму што ўсе заслугоўвалі самых высокіх адзнак. І ўсё ж Дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней узнагароджаны калектывы гарадскіх ясляў-садоў №6, №5, №3 адпаведна. Акрамя таго, Сароцкі яслі-сад адзначаны ў намінацыі «Лепшы мастацкі дызайн»,  яслі-сад №4 – «Лепшая рэжысёрская пастаноўка». Урэцкі яслі-сад атрымаў прыз глядацкіх сімпатый, Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ – прыз журы. За лепшую акцёрскую ролю ўзнагароджана Соф’я Юдзіцкая (Мала-гарадзячыцкі ВПК), а таксама адзначаны і іншыя выканаўцы.

Напрыканцы хочацца пажадаць выхаванцам дашкольных устаноў далейшых творчых поспехаў, а педагогам – невычэрпнага натхнення. Няхай і надалей фестываль радуе аматараў тэатра, а выхаванцы садкоў развіваюць свой талент.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/luban-ru/view/za-kulisami-dzjatsinstva-kazki-11824/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"