Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Шэсць любанчан сталі пераможцамі і прызёрамі дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы

Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды сярод школьнікаў Мінскай вобласці па вучэбным прадмеце «Матэматыка». Пра  гэта паведамляецца на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У алімпіядзе прынялі ўдзел 1223 навучэнцы 5, 6 і 7 класаў. Пуцёўку ў другі (вочны) этап атрымаў практычна кожны трэці (437). І толькі 88 рабят сталі пераможцамі і прызёрамі. Шэсць з іх – жыхары нашага раёна. 

Гэта чатыры навучэнцы Гімназіі №1 г. Любані: сямікласнікі Данііл Каратчэня (дыплом І ступені) і Яўгенія Трухан (дыплом ІІ ступені), шасцікласнік Раман Пажарыцкі (дыплом ІІІ ступені) і пяцікласнік Аляксей Ашуйка (дыплом ІІ ступені). А таксама навучэнкі СШ №3 г. Любані сямікласніца Ганна Мазок (дыплом ІІІ ступені) і Сароцкай школы шасцікласніца Настасся Курышка (дыплом ІІ ступені). 

Рыхтавалі рабят настаўнікі Наталля Аляксандраўна Жэчка, Наталля Георгіеўна Барадай, Алена Мікалаеўна Шэўчук, Наталля Анатольеўна Астапенка.

На здымку: шасцікласнік Гімназіі №1 г. Любані Раман Пажарыцкі па выніках дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/luban-ru/view/shests-ljubanchan-stali-peramozhtsami-i-pryzerami-dystantsyjnaj-alimpijady-pa-matematytsy-14227/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"