Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Любанскія школьнікі заваявалі дыпломы абласных конкурсаў і дыстанцыйнай алімпіяды

Падведзены вынікі дыстанцыйных алімпіяд па некаторых вучэбных прадметах і шэрагу абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў. Яны змешчаны на афіцыйным сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У ліку пераможцаў і прызёраў ёсць і любанчане.

Так, дыпламантам абланога этапу рэспубліканскага конкурсу «Скарбы маёй сям’і» у межах акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» стала навучэнка 6 класа Асавецкай школы Дар’я Маладзянава, якая працавала пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Іванаўны Гудкоўскай. Работа любанчанкі «Ад маці – дачушцы, ад бабулі – унучцы» ўдастоена Дыплома II ступені. На конкурс былі прадстаўлены даследчыя работы, прысвечаныя аб’ектам сямейнай матэрыяльнай і духоўнай культуры (сямейным рэліквіям, традыцыям, абрадам, паданням, легендам і інш.). 

Добрыя веды па інфарматыцы прадэманстраваў у дыстанцыйнай алімпіядзе навучэнец 7 класа Гімназіі №1 г. Любані Раман Пажарыцкі, які заваяваў Дыплом ІІ ступені (накірунак «Логіка і алгарытмізацыя»).

Рэзультатыўна выступілі на абласным этапе штогадогвага рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовах патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by» двое любанчан, якія прадставілі свае работы ў намінацыі «Праграміраванне». Так, ва ўзроставай катэгорыі 16-21 год Дыпломам І ступені ўзнагароджаны навучэнец 11 класа Тальскай школы Максім Арціменя, які пад кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Іванавіча Дубіны падрыхтаваў гульню-віктарыну «Беларусь». Ва ўзроставай катэгорыі 12-15 гадоў Дыпломам ІІ ступені адзначана выступленне навучэнца 8 класа Гімназіі №1 г. Любані Кірыла Папова, які пад кіраўніцтвам настаўніка Наталлі Георгіеўны Барадай распрацаваў камп’ютарную гульню «Приключения Бульбашика».

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/luban-ru/view/ljubanskija-shkolniki-zavajavali-dyplomy-ablasnyx-konkursau-i-dystantsyjnaj-alimpijady-15176/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"