Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

І папрацавалі, і адпачылі

 
 З 4 па 12 жніўня на базе Стараюрковіцкай школы дзейнічаў летнік «Імпульс». У ім умацавалі сваё здароўе 10 дзяўчат і 15 юнакоў. Узрост кожнага з іх – ад 14 гадоў і больш. Побач з рабятамі пастаянна знаходзіліся выхавальнікі, калектыў якіх узначаліла дырэктар лагера Наталля Наумовіч.

 Два дні дзеці знаёміліся адзін з адным, прызвычайваліся да новага распарадку. А ў панядзелак пачаўся іх працоўны тыдзень. 6 жніўня яны шчыравалі на тэрыторыі школы, рыхтавалі стадыён да новага навучальнага года. А ў наступныя чатыры дні займаліся добраўпарадкаваннем розных аб’ектаў ААТ «Юрковічы»: машынна-трактарнага парка, будучастка (на здымку 1), комплекса… Штодзень рабяты працавалі па чатыры гадзіны з перапынкамі. У іх ліку былі і жыхаркі горада Любані Алена Пермякова і Алена Дубік (на здымку 2, злева направа). Дзяўчатам падчас гэтых канікул упершыню давялося бавіць час у летніку. І яны ніколькі не шкадуюць, што трапілі ў «Імпульс». Як, напэўна, і астатнія адпачывальнікі, бо на пытанне: «Ці падабаецца вам у лагеры?», яны, як па камандзе, гучна адказалі: «Так». А любімым іх мерапрыемствам, прызналіся, была дыскатэка, якая праходзіла штовечар. І гэта зразумела – справа маладая.


 У пятніцу, 10 жніўня, сельгаспрадпрыемства выплаціла рабятам заробак. А на наступны дзень яны адправіліся на экскурсію ў суседні раён – наведалі музей гісторыі слуцкіх паясоў.

***

 Паралельна з «Імпульсам» працаваў лагер з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы «Лінгвісцяня», які быў створаны на базе СШ №1 г. Любані. У жніўні арганізавана таксама аздараўленне дзяцей на базе Забалацкай, Рачэнскай і Рэдкавіцкай адзінаццацігодак. Заўтра закрываецца чацвёртая, заключная гэтым летам, змена ў «Арэсе».

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/luban-ru/view/i-papratsavali-i-adpachyli-10853/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"