Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

З двума трэцімі месцамі і адным другім землякі вярнуліся з «Берагіні»

 
 Любанчан пастаянна можна сустрэць у ліку ўдзельнікаў «Берагіні». Сёлета наш раён на фестывалі прадставілі дзесяць танцавальных пар з чатырох калектываў: «Расіца» (Сароцкі СДК), «Напарачка», «Верабейкі» і «Жэўжык» (Любанскі РЦК). Дарэчы, у цэлым сваё майстэрства па захаванні і развіцці народнай спадчыны дэманстравалі 800 удзельнікаў.


 Землякі (кожны ў сваёй узроставай групе) спаборнічалі за перамогу ў двух конкурсах: выканаўцаў побытавага танца «Лявоніха» і танцавальнай імправізацыі «Барыня».

 Для таго, каб выступіць у першым з іх, кожная пара павінна была ведаць не менш як дваццаць танцаў. Ды любанчане, пэўна, ведаюць і таго больш. Не дзіўна, што яны вытрымалі сур’ёзную канкурэнцыю і аказаліся ў ліку прызёраў. Так, ва ўзроставай групе ад 25 да 50 гадоў пара Максіма і Ксеніі Вяроўкаў заняла трэцяе месца; ва ўзроставай групе ад 50 і больш пара Віктара Гецюка (адзначым, што яму 76 гадоў) і Вольгі Шчарбачэні таксама стала трэцяй. У той жа ўзроставай групе пара Сяргея Гайкевіча і Галіны Новікавай і ўвогуле спынілася ў кроку ад перамогі – заняла другое месца.


 Ды любанчане на фестывалі не толькі спаборнічалі ў конкурсах. Яны давалі майстар-клас па танцах, што калісьці выконвалі нашы продкі. У прыватнасці, пазнаёмілі з любанскімі вальсам, лявоніхай, полькай. Акрамя таго, землякам аказалі пачэснае права прыняць удзел у адкрыцці фестывалю.

Настасся КАЛЯДА

 

.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kultura-news-ru/view/z-dvuma-tretsimi-mestsami-i-adnym-drugim-zemljaki-vjarnulisja-z-beragini-10773/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"