Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У скарбонцы «Летуценнікаў» аказалася пяць дыпломаў

Падвядзенне вынікаў XIII абласнога фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» і цырымонія ўзнагароджвання яго ўдзельнікаў прайшла на сцэне Сароцкага сельскага Дома культуры.

Аднак перад гэтым юным артыстам прапанавалі ўспомніць яркія і незабыўныя фрагменты трохдзённай тэатральнай дзеі. Рабяты змаглі паглядзець на сябе з боку. Яны бурна рэагавалі на кадры, у якіх самі ж і з’яўляліся.

Цырымонію ўзнагароджвання па чарзе правялі ўсе члены журы. 







Узорны тэатр «Летуценнікі» Любанскай дзіцячай школы мастацтваў стаў уладальнікам пяці дыпломаў: першай ступені і чатырох спецыяльных. Так, «За лепшую мужчынскую ролю» адзначаны Антон Грынберг, «За выразнасць і артыстычнасць выканання ролі ў спектаклі «Адчыніце, казляняткі» – Таццяна Міхаленя, «За значны ўклад у развіццё тэатральных традыцый» – рэжысёр Ала Каткавец, а Ганна Рымашэўская ўдастоена тытула «Зорачка Мельпамены». Сімвалічна, што дыпломы любанчанам уручыў ураджэнец вёскі Сарачы, выпускнік «Летуценнікаў», а зараз акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максім Брагінец.




Старшыня журы Віталь Катавіцкі агучыў, каму прысудзілі Гран-пры. Галоўную узнагароду сёлета атрымаў тэатральны калектыў «Крокі» Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў (рэжысёр Аляксандр Бародка).


Не без долі смутку ад таго, што фестываль так хутка завяршыўся, яго арганізатары зачынілі крышку куфэрка. Аднак зрабілі гэта з надзеяй праз два гады адчыніць яе зноў.






 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kultura-news-ru/view/u-skarbontsy-letutsennikau-akazalasja-pjats-dyplomau-16212/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"