Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Обчынцы ў гасцях у беларусаў Падляшша

 
Арганізатарам фэсту з’яўляецца грамадская арганізацыя “Музей малой радзімы ў Студзіводах” непадалёк ад Бельска-Падляшскага – горада на самым захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў. Кіраўнік арганізацыі і натхняльнік мерапрыемства – вядомы польскі гісторык і этнограф Дарафей Фіёнік. Штогадова Сустрэчы збіраюць шмат беларусаў, большасць з Падляшскага рэгіёна – з Польшчы, Гродзенскай ды Брэсцкай абласцей. Сёлета разам з калектывамі Пінскага і Лунінецкага раёна на мерапрыемства запрасілі і обчынскі гурт.

Як расказаў загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка, Падляшша – гэта сапраўды ўнікальны рэгіён. Так сталася, што мясцовыя жыхары ведаюць ажно шэсць моваў. Акрамя польскай ды яшчэ дзвюх замежных, якія абавязкова вывучаюцца ў школах, тут вывучаюць беларускую мову і літаратуру (у некаторых навучальных установах Бельска ў якасці дадаткова прадмета, а ў мясцовым Беларускім ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча гэта абавязковы прадмет). Большасць мясцовых беларусаў – праваслаўныя, і дзякуючы царкве тут ведаюць таксама рускую мову. І апошняя – мясцовая гаворка, падляшская мова, на якой, дарэчы, размаўляюць на Брэшчыне і Гродзеншчыне.


Жніўныя Сустэры былі прысвечаны святу зажынак – у кожнай вёсцы абрад пачатку жніва мае свае асаблівыя адметнасці. На працягу пяці дзён, што доўжыўся фэст, обчынскія бабулі прынялі ўдзел у шасці такіх абрадах, а таксама ў заключным вялікім канцэрце. Дарэчы, некаторыя жніўныя песні, якія спявалі любанчанкі, таксама ў сваім родзе ўнікальныя – яны мясцовыя, обчынскія. Спявалі любанчанкі разам з мясцовымі калектывамі – студыяй беларускага фальклору “Жэмерва” і хорам беларускай песні “Васілёчкі”, а таксама групай моладзі з горада Гданьска, захопленай беларускім фальклорам.


Для “Павалякаў” жніўныя Сустрэчы сталі цудоўная вандроўкай па вёсках Падляшша. Паўсюль удзельнікаў фэсту сустракалі добразычліва і гасцінна, з накрытымі сталамі, а само мерапрыемства адбывалася спакойна, па-свойску, быццам у дамашняй абстаноўцы. Падчас сваёй вандроўкі обчынцы наведалі выбітныя святыя мясціны Бельска-Падляшскага – Гару Крыжоў у в. Грабарка, Дзмітрыеўскі манастыр у в. Сакі.

Па вынікаў Сустрэч будзе створаны дыск з усімі песнямі, што тут прагучалі. Такім чынам, аўтэнтычныя спевы обчынскіх артыстак папоўняць фальклорную скарбонку беларусаў Падляшша.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kultura-news-ru/view/obchyntsy-u-gastsjax-u-belarusau-padljashsha-10810/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"