42 удзельнікі
з устаноў адукацыі Любаншчыны ў чатырох узроставых катэгорыях прадэманстравалі
майстэрства выканання і добрае разуменне твораў. Узнёсла гучалі вершы Якуба
Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Ніла
Гілевіча і інш., пранікнутыя любоўю да Радзімы. Некаторыя вучні звярнуліся да
творчасці аўтараў, якія нарадзіліся на Любаншчыне і шмат што з сваёй паэзіі
прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі і прыгажосці. Каб лепш данесці да
гледачоў галоўную думку паэтаў, чытальнікі стваралі яркія вобразы – апраналі
адпаведныя касцюмы, рыхтавалі музычнае афармленне і мультымедыйныя прэзентацыі.
А ў перапынках паміж выступленнямі юных аматараў мастацкага слова прысутных цешылі
цікавымі музычнымі нумарамі салісты і вакальная група «Асоль» аб’яднаннеў па
інтарэсах «Нотка» (кіраўнік Наталля Бяляй) і «Максімум» (кіраўнік Любоў Стасюк)
Любанскага цэнтра дзіцячай творчасці, а таксама група «Арт-Юнити» СШ №3
(кіраўнік Наталля Вярынская).
– Здаецца,
што ў нашай зале сёння пасялілася Эўтэрпа, муза лірычнай паэзіі, – падкрэсліла
Алена Вярэнік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 імя Г.Л. Сячко,
член журы конкурсу. – Усе мы атрымалі сапраўднае задавальненне ад роднага
беларускага слова, шчырага, прыгожага, мілагучнага. Шануйце мову, беражыце яе,
бо яна дае нам магчымасць па-сапраўднаму наталіцца роднымі краявідамі, мілымі
сэрцу мясцінамі – тым, што мы завем Радзімай.
Для абвяшчэння
вынікаў вядучыя запрасілі на сцэну старшыню журы – Анжэлу Лапановіч, намесніка
начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая падзякавала чытальнікам
за выступленні, адміністрацыі школы за добрую падрыхтоўку мерапрыемства і
ўручыла дыпломы ўдзельнікам і, вядома ж, пераможцам. А імі сталі: сярод самых
маленькіх (1-4 класы) Ягор Кузьміч (Рачэнская СШ), Мілана Бралашвілі (Урэцкая
СШ №1), Сафія Раменчык (СШ №1 г. Любані) – трэцяе месца; Настасся Стружко
(Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2), Лізавета Малаш (Любанскі ЦДТ) – другое; Настасся
Шаплыка (Сароцкая СШ) з вершам Уладзіміра Мазго «Беларусачка» – першае. У
другой узроставай катэгорыі (5-6 кл.) дыпломы ІІІ ступені атрымалі Ліліяна
Шкрэблік (Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ), Аляксандра Пархімовіч (Асавецкі ВПК
ДС-СШ), Дзіяна Катовіч (Кузьмічскі ВПК ДС-СШ); ІІ ступені – Аліна Крайнік
(Палічынскі ВПК ДС-СШ) і Аліна Юхневіч (Тальскі ВПК ДС-СШ); а пераможцай стала
Ганна Мазок (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко). Сярод вучняў 7-8 класаў трэцяе
месца падзялілі Дар’я Хацько (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко) і Ульяна
Маскаленка (Загальскі ВПК ДС-СШ); другое ў Івана Бодзюла (Урэцкая СШ№2), на
першым – Цімафей Галоўчыц (СШ №1 г. Любані). У апошняй узроставай катэгорыі
(9-10 кл.) дыпломы ІІІ ступені ў Лізаветы Мірановіч (Камунараўскі ВПК ДС-СШ імя
Янкі Купалы) і Таццяны Пальчук (Гімназія №1 г. Любані), ІІ ступені ў Лізаветы
Верамейчык (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко), пераможцам сярод старшакласнікаў
стаў Марыян Стасюк (Гімназія №1 г. Любані), які ў адметнай манеры прачытаў верш
Уладзіміра Паўлава «Памяць дарог».
Пераможцы будуць рыхтавацца да наступнага этапу конкурсу, а фінал яго пройдзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці ў Дзень беларускага пісьменства.