Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

5 верасня ў Любані ў чацвёрты раз адбылося абласное свята мастацтваў «Палескія сустрэчы»

 

5 верасня ў Любані вось ужо ў чацвёрты раз адбылося абласное свята мастацтваў «Палескія сустрэчы».

 

Арганізатарамі яго, як вядома, з’яўляюцца Мінскі аблвыканкам, Любанскі райвыканкам і «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці, прафесара Міхаіла Фінберга. Варта адзначыць, што гэты заслужаны калектыў, які адзначаецца высокім прафесійным узроўнем выканаўцаў, ужо даўно стаў своеасаблівай візітоўкай нашай краіны.

 

Свае лепшыя творы прапанавалі ўдзельнікам свята падчас эстраднага канцэрта «Прысвячэнне Любанскаму краю» ў гарадскім парку культуры і адпачынку вакалісты аркестра – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Валерыя Грыбусава, Алеся Дзержавец, Ягор Шаранкоў, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст. Рэпертуар быў падабраны, што называецца, на любы густ. Гледачы падпявалі выканаўцам, падтрымлівалі іх гучнымі апладысментамі, танцавалі (хоць спачатку і крыху нясмела) пад любімыя песні.

 

Прыемны канферанс прафесара Фінберга, які ўзяў на сябе ролю вядучага, жывы гук, выдатнае выкананне вядомых кампазіцый Алы Пугачовай, Райманда Паулса, такіх сусветных хітоў, як, напрыклад, «We are the champions» знакамітага брытанскага гурта «Queen» ды многіх іншых, непасрэдныя зносіны з гледачамі, эмацыянальнасць выканання і неверагодная энергетыка спевакоў – паўтарагадзінны канцэрт праляцеў літаральна за пяць хвілін і быў вельмі цёпла прыняты публікай. Таму, несумненна, любанчане яшчэ не раз дачакаюцца ў госці гэтых таленавітых музыкантаў.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kultura-news-ru/view/5-verasnja-u-ljubani-u-chatsverty-raz-adbylosja-ablasnoe-svjata-mastatstvau-paleskija-sustrechy-10896/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"