Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

«Вяроўку на плечы, карабін да жумара…»

 
 Сёлета правесці адпачынак на прыродзе да Дзікага прыехала дванаццаць каманд: «Таліца-агра» аднайменнай гаспадаркі, «Агра-спец» ААТ «Асавец-агра», «Сароцкія гаспадары» Сароцкага с/с, «Мікс» Юшкавіцкага с/с і ААТ «Забалацкі», «Нашчадкі малой радзімы» Малагарадзяціцкага с/с і ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», «Максімум» УАЗ «Любанская ЦРБ», «Таўсталобік» рыбакамбіната «Любань», «Металіст» завода сілавой гідраўлікі, «Саюз сяброў» упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, «Гаргаз-Дазор» раёна газазабеспячэння, «Адлёт» ПМК-201, «Дарожная служба» ДРБУ №193.


 Арганізатары вырашылі не перагружаць праграму турзлёту. Спаборніцтвы – усіх было восем – патрабавалі ад удзельнікаў дэманстрацыі добрай фізічнай формы і творчых здольнасцей. Адзначым розны падыход да іх ацэнкі: строгі – да спартыўных (у залежнасці ад вынікаў каманды займалі з першага па дванаццатае месцы) і лаяльны да астатніх (з першага па чацвёртае).


 Найбольш складаным іспытам для аматараў актыўнага адпачынку стаў камбінаваны турысцкі маршрут (КТМ). Ён уключаў вязанне вузлоў (прамога, васьмёркі, буліня і схопліваючага пятлёй), праходжанне дыстанцыі з этапамі: «навясная пераправа», «транспарціроўка пацярпелага на руках», «жэрдкі», «купіны», «маят-нік», «пад’ём, траверс, спуск» (фразай, якая паслужыла назвай для артыкула, удзельнікаў сустракалі на апошнім). А вось «паралельныя парэнчы», што таксама павінны былі размяшчацца на маршруце, давялося выкрасліць літаральна перад стартам па простай, аднак абуральнай прычыне. Хтосьці зняў (калі казаць больш проста, скраў) турысцкую вяроўку з дрэва, на якое яна была прывязана некалькімі гадзінамі раней. Да даго ж знёс с сабой і два карабіны. І гэта не жарт. Як адзначылі арганізатары, за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў з такой людской нізасцю сутыкацца яшчэ не даводзілася… І дай Бог, каб больш не давялося. Што да вынікаў КТМ, лепшы час на фінішы паказала каманда «Мікс».


 Нярэдка ў вандроўкі турысты выпраўляюцца на веласіпедах. Шлях можа праходзіць не толькі па роўнай праязной частцы, а таму важна ўмець манеўраваць транспартным сродкам, каб утрымацца на колах. Што і праверылі падчас этапу спаборніцтваў «тэхніка веласіпеднага турызму». Трыял складаўся з элементаў «Змейка», «Вароты», «Арэлі», «Васьмёрка», «Пераноска прадмета», «Стоп-планка». Прычым веласіпедыстам важна было знайсці баланс паміж дакладнасцю іх праходжання і хуткасцю, каб выйсці пераможцам. Гэта атрымалася зрабіць «Саюзу сяброў».


 У валейболе першае месца ўзялі «Нашчадкі малой радзімы», якія ў фінале сышліся з «Міксам».

 Серыя творчых спабор-ніцтваў працягнула тур-злёт. У конкурсе страў бясспрэчным фаварытам меню быў засмажаны карп. Першае месца аддадзена адразу тром камандам – «Таўсталобіку», «Дарожнай службе» і «Металісту».

 Велізарны шацёр (забягаючы наперад, адзначым, што праз дождж, які ўсё ж пайшоў на другі дзень, менавіта там адбылася цырымонія закрыцця турзлёту) «Металісты» ўстанаўлівалі тры гадзіны. Яны не паленаваліся прывезці з сабой шы-коўную лаву. Уражваў сваёй прыгажосцю і мангал… Адным словам, роўных ім па багацці лагера не знайшлося. Тым не менш перамогу з дадзенай камандай раздзялілі «Гаргаз-Дазор» і «Максімум». Адзначым, шчырую гасціннасць паказалі жыхары ўсіх бівакоў без выключэння.


 А вось у творчым нумары, як і летась, праграму, што выклікала найбольшую колькасць усмешак, падрыхтавала каманда «Агра-спец». У іх атрымалася відовішчнае шоу з пераапрананнем.

 Пастаянна змяняюцца этапы гумарыстычнай эстафеты, з якой пачаўся другі дзень спаборніцтваў. Сёлета да правядзення яе далучылася раённая арганізацыя АСВОД, старшыня якой – Сяргей Смаляк – асабіста сачыў за праходжаннем двух этапаў. У прыватнасці, тых, дзе неабходна было на лодцы абысці буёк і дакінуць выратавальны круг да пэўнай адзнакі. Ды пастаянным удзельнікам турзлёту і самім было цікава тое рабіць. Новым для іх быў і этап «вусень». Пасля выступлення каманды «Мікс» стала зразумела, што нагнаць іх ужо ніхто не зможа.

 Па шматлікіх просьбах саміх жа турыстаў, якія паступалі ўжо не адзін год, у праграму спаборніцтваў ізноў уключылі перацягванне каната. Ды і да пачатку этапа ўсім было зразумела, што шанцаў на перамогу нікому не пакінуць моцныя лбы «Таўсталобіка».

 Па суме набраных на турзлёце балаў трэцяе месца літаральна з-пад носа ўцягнулі ў «Саюза сяброў» «Нашчадкі малой радзімы». Другі вынік паказаў «Таўсталобік», а перамог «Мікс».

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kalejdaskop-ru/view/vjarouku-na-plechy-karabin-da-zhumara-10781/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"