Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Упершыню ў нашым раёне ладзіцца агляд-конкурс “Самая крэатыўная лавачка”

 
 Да ўдзелу запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі ўсіх форм уласнасці і фізічныя асобы. Да 1 ліпеня ўсе жадаючыя могуць прадставіць свае варыянты лавачак, зробленыя з дрэва, металу, архітэктурнага бетону і іншых прыдатных для гэтага будаўнічых матэрыялаў. Будуць вітацца, вядома, крэатыўныя падыходы пры вырабе канструкцый. Аднак майстрам трэба памятаць, што яны павінны быць зручнымі і бяспечнымі для адпачынку, устойлівымі пры эксплуатацыі.

 Вынікі агляду буць падведзены ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Пераможцы, вызначаныя рашэннем конкурснай камісіі, атрымаюць Дыпломы Любанскага раённага выканаўчага камітэта і грашовыя падарункі. Яшчэ адзін, дадатковы, прыз ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага таварыства “Белая Русь” будзе прысуджаны майстру альбо арганізацыі, выбраным шляхам галасавання непасрэдна падчас мерапрыемства ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

P.S. Дарэчы, адна крэатыўная лавачка ў парку ўжо ёсць. Летась яе змайстраваў мясцовы ўмелец Віталій Адзінец з аграгарадка Рачэнь. Назвалі яе лавачкай прымірэння.

 

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/kalejdaskop-ru/view/upershynju-u-nashym-raene-ladzitstsa-agljad-konkurs-samaja-kreatyunaja-lavachka-10688/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"