Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Лесаводы Любаншчыны завяршылі кампанію па нарыхтоўцы бярозавіку

 

Лесаводы Любаншчыны на мінулым тыдні завяршылі кампанію па нарыхтоўцы бярозавіку.

Нагадаем, падсочку дрэў пачалі 18 сакавіка. Першая партыя багатага на вітаміны і мінеральныя рэчывы напою паступіла ў продаж 23 сакавіка, апошняя – 3 красавіка. Асноўную частку тавару рэалізавалі ўсё ж у сакавіку – 39 тон, яшчэ 5 т  – у красавіку.

Згодна з даведзеным лясгасу планам, сёлета для насельніцтва неабходна было нарыхтаваць 26 тон бярозавіку. Жыхары   і  госці  Любанскага раёна фактычна набылі 29 т соку, а значыць, патрэбы грамадзян задаволены цалкам. 15 т прадукту накіравана на перапрацоўку Старадарожскаму плодаагародніннаму заводу.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/economy-ru/view/lesavody-ljubanshchyny-zavjarshyli-kampaniju-pa-naryxtoutsy-bjarozaviku-11668/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"