Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Юныя вернікі падрыхтавали для любанчан музычна-тэатралізаванае прадстаўленне

Выхаванцы нядзельнай школы пры храме Казанскай іконы Божай Маці г. Любані, якая пачала дзейнічаць з мінулага кастрычніка, старанна рыхтаваліся  да Нараджэння Божага.

І пасля завяршэння святочнай службы прадэманстравалі для прыхаджан сапраўднае прадстаўленне. З замілаваннем глядзелі дарослыя і юныя вернікі, як маленькія артысты распавядалі гісторыю пра з’яўленне Выратавальніка. Артыстычныя, творчыя, вясёлыя, у цудоўных, яркіх касцюмах, падрыхтаваных педагогамі і бацькамі, дзяўчынкі і хлопчыкі выконвалі калядныя песні, расказвалі вершы пра веру ў Хрыста, Віфлеемскую падзею, якая і праз шмат стагоддзяў хвалюе і радуе чалавечыя сэрцы. Прапанавалі ўвазе дзеці і невялікую тэатральную пастаноўку. А таксама выказалі самыя цёплыя пажаданні прысутным. Каб тая вялікая радасць, якой поўніцца душа кожнага хрысціяніна ў свята Нараджэння Божага, надавала аптымізму, упэўненасці, энергіі для новых здзяйсненняў.

Па заканчэнні музычна-тэатралізаванага прадстаўлення настаяцель храма іерэй Андрэй Еўшаль уручыў юным артыстам калядныя падарункі.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/duchovnost-ru/view/junyja-verniki-padryxtavali-dlja-ljubanchan-muzychna-teatralizavanae-pradstaulenne-15538/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"