Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

На Любаншчыне, як і ў іншых рэгіёнах Мінскай вобласці, праходзіць месячнік па навядзенні парадку

Далучыліся да добрай справы прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна. Штотыдзень наводзяць парадак на сваіх тэрыторыях. У прыватнасці, работнікаў камбіната бытавога абслугоўвання кожны чацвер можна сустрэць на вуліцы Савецкай, а райграсэрвісу – на Калініна.  Яны ачышчаюць замацаваныя ўчасткі ад смецця, апалага лісця, непатрэбнай расліннасці і г.д.


Шчыруюць і іншыя працоўныя калектывы. Вядуцца работы таксама па добраўпарадкаванні сельскагаспадарчых аб’ектаў, прыдарожных палос, па азеляненні вызначаных участкаў.

Варта, каб далучыліся да масавай акцыі і ўласнікі дамоў. І таксама паклапаціліся пра чысціню не толькі на сваіх падворках, а і побач з імі. Каб парадак і эстэтычная прывабнасць панавалі паўсюдна. Не трэба разлічваць, што нехта замест нас зробіць гэта. Гэта справа для ўсіх. І станоўчы вынік па добраўпарадкаванні будзе тады, калі кожны ўнясе свой пасільны ўклад.  Любаншчына – агульны дом для тых, хто тут абуладкаваўся, а значыць, усе мы павінны праявіць гаспадарлівасць і неабыякавасць.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/blagoustrojsitvo-ru/view/na-ljubanshchyne-jak-i-u-inshyx-regienax-minskaj-voblastsi-praxodzits-mesjachnik-pa-navjadzenni-paradku-16855/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"