Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Новы старшыня абраны адзінагалосна

 А затым адбыліся выбары старшыні райсавета. На гэту пасаду была прапанавана кандыдатура дэпутата па Маладзёжнай выбарчай акрузе №7 Андрэя Драбудзькі, як чалавека з высокім прафесіяналізмам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, вялікім вопытам у вырашэнні актуальных задач, выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі. Андрэй Віктаравіч карыстаецца аўтарытэтам сярод жыхароў горада. Станоўча ён зарэкамендаваў сябе на папярэдніх месцах працы – у якасці педагога, намесніка дырэктара Соснаўскай №1 і Забалацкай школ, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама і галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы«Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы».


Нездарма ў выніку тайнага галасавання А.В. Драбудзька адзінагалосна абраны старшынёй, ён узначаліць новы састаў дэпутатаў раённага Савета. Андрэй Віктаравіч у сваю чаргу шчыра падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў плённа працаваць на карысць Любаншчыны.

Падчас першай сесіі таксама вызначаны намеснік старшыні – дэпутат па Дзяржынскай выбарчай акрузе №1 Мікалай Яфімчык. Створаны чатыры пастаянныя камісіі, абраны іх старшыні і сакратары. Так, мандатную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, забеспячэння законнасці і правапарадку даверана ўзначаліць Наталлі Муравейка (дэпутату па Тальскай выбарчай акрузе №13), па пытаннях бюджэту, эканомікі, сферы вытворчасці і абслугоўвання – Віктару Панянкову (дэпутату па Рачэнскай выбарчай акрузе №22), па аграрных пытаннях, экалогіі, сацыяльным развіцці тэрыторыі – Міхаілу Вечару (дэпутату па Обчынскай выбарчай акрузе №21), па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі – Святлане Красюк (дэпутату па Гагарынскай выбарчай акрузе №5).

Зацверджаны і прэзідыум, у састаў якога ўвайшлі старшыня райсавета, яго намеснік, старшыні пастаянных камісій.

Напрыканцы пасяджэння кіраўнік раёна Сяргей Казецкі выказаў віншаванні ў адрас усіх дэпутатаў і накіраваў іх на сумесную з выканаўчай уладай канструктыйную работу па рашэнні важных надзённых праблем нашага горада і раёна.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/archive2-ru/view/novy-starshynja-abrany-adzinagalosna-10933/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"