Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У мінулыя выхадныя дзяржаўтаінспектары выязджалі ў вёску Кузьмічы

Трох «бяспраўнікаў» затрымалі ў мінулую нядзелю супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Любанскага раёна.


Усе парушальнікі трапілі ў поле зроку дарожнай міліцыі ў вёсцы Кузьмічы. Два з іх, 1961 і 1971 гадоў нараджэння, знаходзіліся за рулём матацыклаў «Мінск», трэці (1978 г.н.) – мапеда «Хорс Мотарс».


Дарэчы, за дзень да гэтага ў дадзеным населеным пункце жанчына 1977 г.н. стала віноўніцай дарожна-транспартнага здарэння, у якім, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Яна знаходзілася за рулём аўтамабіля «Сеат». Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ, грамадзянка не ўлічыла асаблівасці і стан транспартнага сродку, умовы надвор’я, не справілася з кіраваннем і з’ехала ў правую па ходу руху абочыну, пры гэтым здзейсніла наезд на плот і лаву. Пасля чаго пакінула месца здарэння.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/102-ru/view/u-minulyja-vyxadnyja-dzjarzhautainspektary-vyjazdzhali-u-vesku-kuzmichy-15073/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"