Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У мінулыя пятніцу і выхадныя на тэрыторыі Любанскага раёна дзяржаўтаінспектары выявілі шэраг парушэнняў правіл дарожнага руху.

У поле іх зроку трапілі чатыры вадзіцелі, якія кіравалі транспартным сродкам, хаця не мелі на тое правоў. Прычым адзін з іх дадзенае правапарушэнне здзейсніў паўторна на працягу года.


Бяспраўнікі затрыманы 14 лютага у горадзе Любані, а 16 лютага – у населеных пунтках Малыя Гарадзяцічы, Забалаць і Касцюкі.


Акрамя таго, да адказнасці прыцягуты восем пешаходаў, якія ў цёмны час сутак не былі абазначаны святловяртальнымі элементамі альбо пераходзілі праезную частку ў неўстаноўленых месцах.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/102-ru/view/u-minulyja-pjatnitsu-i-vyxadnyja-na-terytoryi-ljubanskaga-raena-dzjarzhautainspektary-vyjavili-sherag-13503/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"