Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Правілы парушалі вадзіцелі, пешаходы і веласіпедысты – дзяржаўтаінспектары Любанскага раёна падвялі вынікі мінулых выхадных

У мінулыя пятніцу і выхадныя дзяржаўтаінспектары на дарогах Любанскага раёна выявілі двух «бяспраўнікаў» і аднаго нецвярозага вадзіцеля.


Так, 11 снежня не змог паказаць вадзіцельскага пасведчання мужчына 1992 года нараджэння, які ў вёсцы Касцюкі кіраваў аўтамабілем «Аўдзі», а 13 снежня – мужчына 1981 г. н., які ў горадзе Любані па вуліцы Баравіка знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген».


Нецвярозы вадзіцель у поле зроку дарожнай міліцыі трапіў 13 снежня ў вёсцы Загалле. Ім аказаўся мужчына 1992 г. н., які рухаўся на аўтамабілі «Форд».


Акрамя таго, у пятніцу, калі назіраўся галалёд, на дарогах Любаншчыны зарэгістраваны тры дробных аварыі. Яны адбыліся з-за незахавання падчас руху дыстанцыі паміж транспартнымі сродкамі і няправільнага выбару хуткаснага рэжыму. Аўтамабілям нанесены нязначныя тэхнічныя пашкоджанні.


У аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС таксама расказалі, што за выхадныя спынены 11 фактаў парушэнняў Правіл дарожнага руху з боку пешаходаў (чатыры парушальнікі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення). Пакараны штрафам у памеры адной базавай велічыні два веласіпедысты, якія рухаліся ва ўмовах галалёду, што забаронена.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://lluban.by/ru/102-ru/view/pravily-parushali-vadzitseli-peshaxody-i-velasipedysty-dzjarzhautainspektary-ljubanskaga-raena-padvjali-15397/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна

Все права защищены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоука УП "БелТА"