Як ён зазначыў, крымінагенная абстаноўка ў нас кантралюемая, за мінулы год не дапушчана сур’ёзных парушэнняў пры правядзенні масавых культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. Але, нягледзячы на гэта, на жаль, павялічылася агульная колькасць крымінальна-караемых дзеянняў з 364 да 395, у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку – з 227 да 244 фактаў. Сярод злачынстваў жа па-ранейшаму пераважаюць крадзяжы – зарэгістравана 152; аднак, трэба заўважыць, гэта на 9 менш, чым было пазалетась. Больш за ўсё іх здзейснена на працягу 2018-га на тэрыторыі Асавецкага, Урэцкага, Рачэнскага, Камунараўскага, Тальскага сельскіх саветаў і ў горадзе. У цэлым у раёне ад злачынных замахаў за мінулы год пацярпелі 270 грамадзян (на 40 больш, чым у 2017-ым), у тым ліку 43 непаўналетнія, 21 састарэлы.
У параўнанні з папярэднім годам летась павялічылася колькасць злачынстваў, што здзейснілі асобы, якія маюць судзімасць, а таксама ў стане алкагольнага ап’янення. Больш іх зарэгістравана і ў сферы сямейна-бытавых адносін. Каб зменшыць лік апошніх, а таксама з мэтай прафілактыкі дрэннага становішча ў сем’ях, значная ўвага надаецца рабоце по накіраванні хранічных алкаголікаў на прымусовае лячэнне ва ўмовах ЛПП. За мінулы год туды ізалявана 22 жыхары раёна (у 2017 – 13).
Давёў Сяргей Мікалаевіч лічбы і па іншых накірунках дзейнасці, падкрэсліўшы, што супрацоўнікамі РАУС усе яны прааналізаваны і ў бягучым годзе будуць прадпрымацца неабходныя меры, праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы дзеля забеспячэння правапарадку і грамадскай бяспекі на Любаншчыне.
У працяг тэмы Тамара Талыка, старшыня Малагарадзяціцкага сельвыканкама, Мікалай Корбут, старшыня райспажыўтаварыства, Аляксандр Арцюх, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь», распавялі пра тое, як на іх падведамасных тэрыторыях і ў арганізацыях наладжана дзейнасць па недапушчэнні правапарушэнняў.