Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Пакуль яшчэ на піку

 
У Беларусі ўзровень захворваемасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) знаходзіцца на сваім піку. Аднак ён не перавышае эпідэмічнага парогу.

 

Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на Любаншчыне адзначаецца змяншэнне колькасці пацыентаў, якія звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя з сімптомамі ВРІ.Так, у перыяд з 4 па 10 лютага (шосты тыдзень года) такі дыягназ паставілі 215 грамадзянам, з 11 па 17 лютага (сёмы тыдзень) – 192, з 18 па 24 лютага (восьмы тыдзень) – 146. Выпадкаў захворвання на грып не зарэгістравана. Калі дадзеная тэндэнцыя захаваецца на бягучым тыдні, можна будзе казаць пра спад захворваемасці.

На мінулым тыдні ва ўзроставай структуры захварэўшых на долю дзяцей (ад нараджэння да 18 гадоў) прыходзіцца 65%. Пераважная колькасць тых, каму быў пастаўлены дыягназ «ВРІ», не была прышчэплена ў перадэпідэмічны перыяд.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе па-ранейшаму захоўваць некаторыя меры прафілактыкі захворвання. Трымаць у чысціні рукі, памятаць пра «рэспіраторны этыкет» – прыкрываць рот і нос насоўкай пры чханні (кашлі), а ў выпадку яе адсутнасці чхаць (кашляць) у локцевы сустаў. Неабходна пазбягаць шматлюдных месц. Дзеці з прыкметамі ВРІ павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/ulada-by/view/pakul-jashche-na-piku-11497/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"