Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва адбылося ў Тальскім сельвыканкаме

 
Спецыялісты яго папярэдне правялі аналіз і высветлілі, што на тэрыторыі сельсавета 36 не занятых у эканоміцы грамадзян, прычым 18 з іх знаходзяцца за межамі краіны. За дапамогай у працаўладкаванні ж звярнулася пяць мясцовых жыхароў. Камусьці з іх засталося літаральна некалькі гадоў да пенсіі, іншым яшчэ рабіць і рабіць. Але зразумела адно, што і тым, і другім патрэбны пастаянны занятак.

Кожны выпадак, як і ў папярэднія разы, камісія разглядала індывідуальна. Зыходзячы з наяўных адукацыі, вопыту і навыкаў, беспрацоўным праваноўвалася месца работы. Так, напрыклад, Алена, якая два гады з’яўляецца хатняй гаспадыняй, атрымала накіраванне на Любанскую фабрыку адзення; Іван (мае спецыяльнасць машыніста экскаватара і значны стаж па гэтай прафесіі) – на прадпрыемства меліярацыйных сістэм і г.д.

Да слова, на кожным пасяджэнні людзям аказваецца дзейснае садзейнічанне ў тым, каб знайсці работу і змяніць жыццё да лепшага: даецца магчымасць бясплатна змяніць профіль, атрымаць запатрабаваную прафесію, альбо адразу заняць вольную вакансію. Праўда, не ўсе карыстаюцца такой дапамогай. Ёсць такія жыхары, што проста не маюць уласнага жадання працаваць. І якія б варыянты не прапаноўваліся, усё ім не па душы. Аднак, як у чарговы раз зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, гэтыя людзі павінны ўсведамляць, што ўжо з 1 студзеня 2019 года беспрацоўныя будуць кампенсаваць затраты на некаторыя спажытыя паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Таксама Андрэй Віктаравіч заўважыў, што за час дзейнасці камісіі выканана вялікая работа па адпрацоўцы базы даных, у якую першапачаткова былі ўнесены звесткі па 2891 грамадзяніну раёна, не занятаму ў эканоміцы. Зараз іх ужо засталося ў спісе 478.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/ulada-by/view/chargovae-pasjadzhenne-pastajanna-dzejuchaj-kamisii-pa-kaardynatsyi-raboty-pa-sadzejnichanni-zanjatastsi-11123/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"