Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У тройцы лідараў

 
Першынство Мінскай вобласці па барацьбе вольнай у праграме алімпійскіх дзён моладзі прайшло напрыканцы верасня ў горадзе Смалявічы сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння.

Удзел у ім узялі дванаццаць каманд, у тым ліку і ДЮСШ Любанскага раёна (трэнеры Аляксандр Нагорны і Яўген Мафіеня). І, варта адзначыць, як заўсёды, яна аказалася ў тройцы лідараў першынства – у агульным заліку размясцілася на другой пазіцыі. У сваю капілку землякі паклалі дзевяць узнагарод, у тым ліку дзве  залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Так, на трэцюю ступеньку п’едэстала ўзняліся Ілья Лазука (выступаў у вагавой катэгорыі 48 кг), Кірыл Ісуноў (60 кг), Філіп Няматаў(71 кг) і Дзмітрый Завадскі (80 кг). Саступілі сапернікам толькі ў фінальных схватках Цімафей Івашкін (45 кг), Ахмед Абдулаеў (48 кг) і Сямён Дзядзюля (65 кг). Не пакінулі шансаў на перамогу сваім сапернікам Мікіта Беразун (45 кг) і Станіслаў Мазок (51 кг). Апошнія два юнакі атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскае першынство.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/sport-by/view/u-trojtsy-lidarau-11096/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"