Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Спаборнічалі ветэраны фізічнай культуры

 
Два жыхары Любанскага раёна ўзялі ўдзел у ХІ спартакіядзе сярод членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, прысвечанай Году малой радзімы.

Спаборніцтвы прайшлі ў пачатку лістапада на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчай базы «Галактыка», што размешчана ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна.

Любаншчыну прадставілі Махмуд Малачаў (ён выступаў упершыню) і Іван Амяльчэня. Удзельнікі прадэманстравалі сваё майстэрства гульні ў шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, більярд. Яны таксама паказалі, наколькі дакладна ўмеюць страляць з пнеўматычнай вінтоўкі і кідаць мяч у баскетбольнае кольца.

Добрых вынікаў у двух відах спорту дасягнуў Іван Амяльчэня. Так, у спаборніцтвах па настольным тэнісе ён заняў чацвёртае месца, а па більярдзе – трэцяе.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/sport-by/view/spabornichali-veterany-fizichnaj-kultury-11160/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"