Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Перамаглі выхаванцы аддзялення футбола ДЮСШ

 
У чэмпіянаце прымалі ўдзел 10 каманд. Спаборніцтвы вяліся па кругавой сістэме, гэта значыць, кожная каманда мела магчымасць згуляць з кожнай. Па выніках праведзеных паядынкаў замкнула тройку лідараў каманда Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, на другім месцы размясцілася каманда Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а перамогу атрымала каманда «Старс».

Як можна зразумець з прыведзенай табліцы, некалькі каманд набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Каб расставіць прыярытэты, улічваліся такія паказчыкі, як колькасць забітых мячоў і вынік сустрэчы паміж сапернікамі.

Падкрэслім, каманда «Старс» у дзевяці праведзеных гульнях не дапусціла ніводнага пройгрышу. Выратавальнікі толькі аднойчы саступілі лідару чэмпіянату. Цікава, што толькі адна з мноства сустрэч завяршылася нічыйным лікам (2:2). Такі зыход меў паядынак паміж камандамі ДЮСШ 1 і ДЮСШ 2.

Патлумачым, у склад каманды ДЮСШ 1 увайшлі выхаванцы аддзялення футбола дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Любанскага раёна, а ў склад каманды ДЮСШ 2 – спартсмены-навучэнцы. Апошнім было няпроста на роўных гуляць з дарослымі. Аднак, як расказаў трэнер-выкладчык Аляксандр Дудзік, удзел у чэмпіянаце для рабят стаў добрай практыкай.

Дарэчы, гульцы каманды «Старс» таксама з’яўляюцца выхаванцамі аддзялення футбола ДЮСШ Любанскага раёна.

* * *

Калі на чэмпіянаце Любанскага раёна па міні-футболе ўдзельнікі каманд «Старс» і Любанскага РАНС былі сапернікамі, то ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе (сезон 2018–2019) многія з іх выйшлі на пляцоўку ў складзе адной каманды – Любанскага раёна. Абласны чэмпіянат завяршыўся ў пачатку сакавіка. Нашы футбалісты занялі ў выніковым рэйтынгу чацвёрты радок. Дарэчы, лепшым бамбардзірам чэмпіянату стаў любанчанін Арцём Рахімаў, на ліку якога 20 забітых мячоў.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/sport-by/view/peramagli-vyxavantsy-addzjalennja-futbola-djussh-11646/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"