Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Пакарыцелі воднай стыхіі

 
 
Не будзе перабольшваннем сказаць, што плаванне з’яўляецца адным з найбольш папулярных відаў спорту ў любанчан-аматараў здаровага ладу жыцця. Гэтаму, вядома, спрыяе наяўнасць у раёне двух басейнаў – у спартыўна-аздараўленчым комплексе аграгарадка Сарачы і фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Любані. апошні, дарэчы, не зачыняе свае дзверы круглы год.

Раённае першынства па плаванні заўжды з’яўляецца даволі папулярнай спартыўнай падзеяй для любанчан. Вось і сёлета на гэтыя спаборніцтвы ў Сароцкі САК сабраліся 52 удзельнікі ва ўзросце ад 17 да 68 гадоў, а таксама пяць каманд з розных арганізацый Любаншчыны.

У асабістым заліку спартсменам неабходна было пераадолець дыстанцыю ў 50 метраў, прычым пры падвядзенні вынікаў улічваліся індывідуальныя ўзроставыя каэфіцыенты. Такім чынам, сярод мужчын лідарамі сталі: 18-гадовы Максім Смальцоў (1 месца), 61-гадовы Дзмітрый Чучалок (2 месца) і 18-гадовы Ілья Чарнагалоў (3 месца). Сярод жанчын найлепшыя вынікі ў 35-гадовай Вольгі Грунтовіч (1 месца), 21-гадовай Ксеніі Альхіменка (2 месца) і 20-гадовай Настассі Плотнікавай (3 месца).


Асобна адбыліся і групавыя спаборніцтвы, удзел у якіх прынялі каманды райбальніцы, Сароцкага і Урэцкага сельсаветаў, рыбакамбіната і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме. У склад каманды ўваходзілі трое мужчын і адна жанчына – і кожны з іх падчас эстафеты павінен быў пераадолець дыстанцыю ў 25 метраў. У выніку лідарамі першынства па плаванні сталі сарачоўцы, другое месца – у каманды ўпраўлення, трэцяе занялі работнікі ААТ «Рыбакамбінат «Любань».

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/sport-by/view/pakarytseli-vodnaj-styxii-11424/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"