Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Любанчане выйдуць на міжнародную арэну

 
Любанчане Мікіта Беразун і Станіслаў Мазок за мяжой прадставяць Беларусь на спаборніцтвах па барацьбе вольнай.

 

Гэта права яны заваявалі сваім паспяховым выступленнем на рэспубліканскім першынстве, якое напрыканцы мінулага тыдня прайшло ў Гомелі.

Мікіта (выступаў у вагавой катэгорыі 45 кілаграмаў) узвысіўся на вышэйшай прыступцы п’едэстала. Ён правёў чатыры схваткі і ва ўсіх іх выйшаў пераможцам. Такім чынам юнак атрымаў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 17 па 23 чэрвеня ў італьянскім горадзе Фаэнца.

Станіслаў (51 кг) асіліў сапернікаў у трох схватках, аднак саступіў у фінальнай. Ён размясціўся на другой прыступцы п’едэстала. Тым самым хлопец заваяваў права выступіць на гульнях Балтыкі і СНД, якія пройдуць з 3 па 6 чэрвеня ў сталіцы Азербайджана – Баку.

Дададзім, першым трэнерам рабят з’яўляецца Яўген Мафіеня.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/sport-by/view/ljubanchane-vyjduts-na-mizhnarodnuju-arenu-11645/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"