Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Узнагароды для лепшых работнікаў

 
Гэтым разам журналісты і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу завіталі ў ААТ «Забалацкі» і КСУП «Таліца-агра», дзе ўзнагародзілі лепшых работнікаў аб’ектаў жывёлагадоўлі.

Так, на МТФ «Юшкавічы» найбольш дбайна папрацавала аператар машыннага даення кароў Таццяна Пархоменка (на здымку). Дарэчы, летась жанчына стала найлепшай даяркай ва ўсім раёне, надаіўшы 7 800 кг малака і прыбавіўшы 109 кг да лічбы пазамінулага года.

Таксама за дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне былі адзначаны наступныя работнікі «Забалацкага»: загадчыца малочнатаварнай фермы «Смольгава» Святлана Занямонец, аператары машыннага даення Аляксандр Рэут (МТФ «Забалаць»), Сняжана Мікуліч (МТФ «Смольгава»), Наталля Рудакоўская (МТФ «Барок»), Алена Санько (МТФ «Ляхаўка») і механі-затар Андрэй Касабуцкі.


Трэба адзначыць, што ў гаспадарках, куды Віктар Статкевіч завітваў з узнагародамі, праводзіліся сходы працоўных калектываў, дзе Віктар Мікалаевіч расказваў пра развіццё жывёлаводчай галіны і аналізаваў мінулагоднія вынікі работы як у кожным канкрэтным сельгаспрадпрыемстве, так і ў раёне ў цэлым. Да таго ж падчас наведвання ферм старшыня райкама прафсаюза звяртаў пільную ўвагу на санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў дадзеных аб’ектаў.

Наступная паездка адбылася на малочна-таварныя фермы КСУП «Таліца-агра», дзе ва ўрачыстай абстаноўцы дыпломы і падарункі атрымалі аператары машыннага даення Святлана Семянчэнка з МТФ «Таль», Зінаіда Нікішына і Святлана Астаповіч з МТФ «Касцюкі».


Асобна іншых дбайных працаўнікоў жывёлаводчай галіны ў абедзвюх гаспадарках адзначылі падарункамі кіраўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый дадзеных прадпрыемстваў.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/selskoe-by/view/uznagarody-dlja-lepshyx-rabotnikau-11389/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"