Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сельгасарганізацыі Любаншчыны прыступілі да сяўбы шматгадовых траў

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітата на раніцу 5 сакавіка 2020 года пяць з дванаццаці сельгасарганізацый Любаншчыны прыступілі да сяўбы шматгадовых траў. Сёлета гэту работу патрэбна выканаць на 3 120 гектарах раллі. У тым ліку пад бабова-злакавыя культуры адведзена 2 008 га. Самая вялікая плошча пад сяўбу траў у параўнанні з іншымі арганізацыямі, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра» – 500 гектараў, затым у ААТ «Забалацкі» (400 га).

Лідарам сяўбы на вышэйпазначаную дату з’яўляецца калектыў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Любанская», які ўжо загарнуў насенне шматгадовых траў, а гэта бабова-злакавыя, на 62 гектарах – 31% ад плана. Аграрыі КСУП «Таліца-агра» гэту работу выканалі на 60 га (24%), ААТ «Урэцкі»на 33 га (22%).

У цэлым сельскагасарганізацыі Любаншчыны шматгадовыя травы пасеялі на 199 гектарах – 6,4% ад запланаванага.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/selskoe-by/view/selgasarganizatsyi-ljubanshchyny-prystupili-da-sjauby-shmatgadovyx-trau-13622/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"