Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сеюць лён заўзята

 
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі льнозавод» у самым разгары сяўба лёну. Па словах галоўнага агранома ААТ Алы Брагінец, сёлета гэту культуру запланавана вырошчваць на 1 931 гектары, у тым ліку на Любаншчыне на 1 017 га. “Паўночны шоўк” будзе апрацоўвацца на частцы сельгасугоддзяў адкрытых акцыянерных таварыстваў “Рачэнь”, “Забалацкі”, “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі” і КСУП “Таліца-агра”.

На раніцу 17 красавіка бягучага года, па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні выканкама, семя льну загорнута на 400 гектарах, што складае 39% ад плана па раёне. Захоўваючы агратэхніку культуры, працаўнікі льнозавода за дзень засяваюць ільном каля 80 гектараў палеткаў.

На здымку: Механізатар ААТ “Любанскі льнозавод” Юрый ШАПЛЫКА, задзейнічаны на падвозцы і загрузцы насення льну ў сеялкі, выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/selskoe-by/view/sejuts-len-zauzjata-11680/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"