Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

На Любаншчыне завяршаецца ўборка кукурузы

Сёлета ў сельгасарганізацыях Любаншчыны кукуруза вырошчвалася на 16 579 гектарах. Зараз уборка гэтай каштоўнай культуры ідзе да завяршэння. На раніцу 17 кастрычніка бягучага года першым у раёне справіўся з гэтай работай калектыў корманарыхтоўшчыкаў ААТ «Рачэнь», дзе кукуруза вырошчвалася на 1 818 гектарах. Больш за 90% плошчаў з «каралевай палёў» ужо ўбралі ў ААТ «Асавец-агра» і ААТ «Забалацкі».

У цэлым у гаспадарках раёна на корм жывёле сабралі 279 941 тону зялёнай сіласнай масы пры сярэдняй ўраджайнасці 254 цэнтнеры з гектара (191 ц/га атрымлівалі летась).

Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на вышэйпаначаную дату гаспадаркам засталося ўбраць 2 858 гектараў кукурузы (17%). З адставаннем ад іншых работа вядзецца ў ААТ «Урэцкі»: тут не скошана 493 гектары (31% ад агульнай плошчы) гэтай сельгаскультуры.

Пакуль стаяць цёплыя восеньскія дзянькі, корманарыхтоўшчыкам асобных арганізацый раёна варта прыкласці максімум намаганняў, каб паспяхова закончыць кампанію па ўборцы збожжа.

На здымку: Васіль МІЦЬКО – перадавы працаўнік сельгасфіліяла «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» – з пачатку сезона на кормаўборачным камбайне КВК-800 убірае кукурузу.

Фота аўтара.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/selskoe-by/view/na-ljubanshchyne-zavjarshaetstsa-uborka-kukuruzy-12659/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"