Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Гародніну ўбірай – запасы папаўняй

 
Бульба сёлета вырошчвалася на 175 гектарах, што на 74 га менш, чым было ў 2017 г. Вялікія плошчы пад названай сельгаскультурай у параўнанні з іншымі гаспадаркамі раёна ў КСУП «Эксперыментальная база «Любанская» – 70 га, ААТ «Асавец-агра» – 55 га і ў сельгасупраўленні «Загальскі» ААТ «МАПІД» – 32 га.

Першымі прыступілі да ўборкі клубняў камбайнавыя экіпажы «Асавец-агра», затым уключыліся працаўнікі «Загальскага». На раніцу 13 верасня накапана  569 тон бульбы з 26 гектараў. Ураджайнасць, адразу скажам, невысокая  –  219 цэнтнераў з круга.

Што тычыцца морквы, яна вырошчвалася толькі ў адкрытых акцыянерных таварыствах «БВА» (60 га) і «Палессе-агра» (50 га). Уборку гэтай вітаміннай гародніны распачалалі ў ААТ «БВА». З першых 10 гектараў накапалі 200 тон сакавітых караняплодаў.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/selskoe-by/view/garodninu-ubiraj-zapasy-papaunjaj-10918/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"