Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У добры шлях!

 

Напрыканцы кастрычніка ў Чэрвеньскім раёне адбыўся семінар-нарада з маладымі спецыялістамі, якія сёлета папоўнілі працоўныя калектывы лясгасаў сталічнага рэгіёна. У ім прынялі ўдзел 35 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў 2018 года.

Мерапрыемства прайшло пад старшынствам генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Мацюшэўскага. Спачатку адбылася цырымонія пасвячэння ў маладыя спецыялісты. Папаўненню ўручылі памятныя падарункі. А пасля ўдзельнікі семінара-нарады залажылі памятную алею з цвёрдаліставых парод.

Наведалі мерапрыемства і любанчане. Сёлета калектыў нашага лясгаса папоўнілі чатыры маладыя спецыялісты. Адзін з іх, праўда, на днях атрымаў позву ў армію і хутка накіруецца на службу. А вось трое астатніх сталі паўнапраўнымі героямі ўрачыстасці. Гаворка ідзе пра памочніка ляснічага Соснаўскага лясніцтва Аляксандра Машчыцкага, майстра лесу Жалаўскага лясніцтва Марыну Шолахаву і майстра лесу Калінаўскага лясніцтва Сяргея Лучыновіча. Дарэчы, усе яны нарадзіліся на Любаншчыне. Маладыя асобы з’яўляюцца выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа і Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа адпаведна.

Дададзім, што Аляксандр пасля атрымання вышэйшай адукацыі працягнуў вучобу ў магістратуры БДТУ, а Марына і Сяргей плануюць у хуткім часе стаць студэнтамі завочнага аддзялення вышэйназванага ўніверсітэта.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/politica-ru-by/view/u-dobry-shljax-11107/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"