Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень друку

Наша раёнка для многіх жыхароў  стала ўжо неад’емнай часткай жыцця. Але далёка не ўсе ўяўляюць, як нараджаецца кожны новы нумар выдання. А гэта, дарэчы, няпросты творчы працэс, у якім задзейнічаны журналісты, карэктар, аператары электронага набору і вёрсткі. І калі з карэспандэнтамі героі публікацый сустракаюцца ўвачавідкі, то, напрыклад, аператары застаюцца, як кажуць, у цяні. Хаця іх уклад у агульную справу таксама важкі – яны ствараюць электронныя арыгінал-макеты газетных палос, якія пасля адпраўляюцца ў друкарню.

Варта сказаць, што правільнае размяшчэнне матэрыялаў на старонцы – сапраўднае мастацтва. І нашы аператары ЭНіВ Вольга Брагінец і Алена Краўчанка ім валодаюць. Яны выконваюць свае абавязкі на высокім прафесіянальным узроўні. Дасканала асвоілі спецыяльныя праграмы для вёрсткі, агульныя правілы афармлення газетных палос. Пры гэтым Вольга Віктараўна і Алена Віктараўна ўвесь час удасканальваюць сваё майстэрства, займаюцца самаадукацыяй, пашыраюць веды, што, вядома ж, станоўча адбіваецца і на дызайне выдання.

Абедзве супрацоўніцы ў калектыве не першы год. У прыватнасці,  Вольга сёлета адзначыць свой прафесіянальны юбілей – два дзесяцігоддзі яна, нібы руплівая пчолка, шчыруе  ў рэдакцыі. Алена  – менш, але сваёй стараннасцю заслужыла ўжо не меншы аўтарытэт сярод калег.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/sennja-u-belarusi-adznachajuts-dzen-druku-14035/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"