Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Папрацавалі падчас веснавых канікул

76 старшаклакласнікаў з сямі ўстаноў адукацыі Любаншчыны падчас веснавых канікул змаглі не толькі адпачыць, а і папрацаваць, зарабіць уласныя грошы.

У адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Любанскага раёна на бягучы год аддзелам занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аказалі неабходную дапамогу, у тым ліку фінансавую (на матэрыялы пералічана звыш 4 300 руб.), у арганізацыі часовых рабочых месцаў для падлеткаў. На базе першай гарадской адзінаццацігодкі быў створаны атрад па шыцці, а ў Гімназіі №1, СШ №3 г. Любані, Асавецкім, Палічынскім, Малагарадзячыцкім ВПК ДС-СШ, Сароцкай сярэдняй школе – будаўнічыя.

Уласна кажучы дзейнічалі яны літаральна па два-тры дні. І рабяты не стаміліся, але ў той жа час нямала паспелі: падрамантавалі сталы, парты, а дзяўчаты з СШ №1 пашылі камплекты пасцельнай бялізны.

Пераважным правам на часовую занятасць ва ўсіх установах адукацыі скарысталіся рабяты з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў і г.д. (61 падлетак).
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/papratsavali-padchas-vesnavyx-kanikul-13834/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"