Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Юбілейны медаль – камуністу Беларусі

 
Днямі на адзін медаль стала больш у ганаровага жыхара горада Любані пісьменніка Івана Андрэевіча Муравейкі.

 

Знакамітага земляка, якому зараз ідзе 98-ы год, можна смела назваць адным са старэйшых камуністаў Беларусі. Летась, у год 100-годдзя з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Беларусі, І.А. Муравейка адзначыў свой асабісты юбілей – 75-годдзе членства ў КПБ. Рады партыі ён папоўніў у далёкім 1943-м.

Не дзіва, што ЦК КПБ прыняў рашэнне ўзнагародзіць Івана Андрэевіча памятным медалём «100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР».

І.А. Муравейка першым на Любаншчыне атрымаў такую ўзнагароду. Уручыць яе вырашылі ў Дзень абаронцаў Айчыны. Што сімвалічна, бо, як вядома, Іван Андрэевіч з’яўляецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Медаль прымацавала яму на грудзі сакратар Любанскай раённай арганізацыі КПБ Валянціна Цімафіевіч. А яе намеснік Таццяна Кругленя перадала І.А. Муравейку падарунак ад Мінскай абласной арганізацыі КПБ. Павіншавала франтавіка з узнагародай і дырэктар Любанскага музея народнай славы Наталля Сіняк.

Варта адзначыць, што ў Мінскай вобласці ўладальнікамі такога ж медаля сталі (стануць) крыху больш за 100 чалавек.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/jubilejny-medal-kamunistu-belarusi-11510/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"