Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Аўтамабілісты на Любаншчыне сталі больш дысцыплінаванымі?

На мінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна дзяржаўтаінспектары не выявілі ніводнага «бяспраўніка» альбо нецвярозага вадзіцеля.

Такога ўжо даўно не было. Магчыма, грубым парушальнікам правіл дарожнага руху проста пашанцавала і яны размінуліся з супрацоўнікамі ДАІ. Але хочацца спадзявацца, што ўсё ж аўтамабілісты сталі больш дысцыплінаванымі.

Тым часам у горадзе Любані па вуліцы Леніна ў мінулую суботу адбылося адно нязначнае ДТЗ. Як патлумачыў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў, раніцай 18 красавіка вадзіцель аўтамабіля «Опель» выязджаў са двара і не прапусціў аўтамабіль «Лада», які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку аварыі транспартным сродкам нанесены механічныя пашкоджанні.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/autamabilisty-na-ljubanshchyne-stali-bolsh-dystsyplinavanymi-13963/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"