Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

23 жніўня прафесійнае свята адзначаюць работнікі дзяржаўнай статыстыкі

23 жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі дзяржаўнай статыстыкі. 

За амаль векавую гісторыю дадзеная служба зведала шмат рэарганізацый і перайменаванняў. Але нязменнымі засталіся асноўныя задачы: збор, абагульненне, аналіз разнастайнай інфармацыі.

 

У аддзеле статыстыкі Любанскага раёна сёння працуюць толькі чатыры жанчыны, усе яны – спецыялісты са шматгадовым стажам. І на плечы кожнай з супрацоўніц кладзецца велізарны аб’ём працы.

Так, сёлета ў нашай краіне пройдзе перапіс насельніцтва – гэта важная грамадская кампанія патрабуе шмат сіл і часу ў работнікаў статыстыкі.

Да таго ж нельга забываць пра распрацоўку справаздачнасці, якой працаўнікі аддзела займаюцца пастаянна. Яны сочаць за паказчыкамі ў дэмаграфіі, навуцы, фінансах, сельскай гаспадарцы, заработнай плаце, грузаперавозках, будаўніцтве і г.д., праводзяць даследаванні занятасці насельніцтва раёна, абследаванні хатніх гаспадарак і многае іншае.

Як адзначыла кіраўнік Вольга Міцько, яны пастаянна змагаюцца за якасць інфармацыі, што паступае. Бо наколькі дакладнай будзе інфармацыя, якую пададуць у аддзел статыстыкі, настолькі дакладнай будзе і тая, аб якой даведаюцца грамадзяне.

Такім чынам можна сказаць, што уважлівасць, граматнасць і адказнасць – адны з найбольш важных прафесійных якасцей работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.

 

На здымку: работнікі аддзела статыстыкі Любанскага раёна (злева направа) намеснік начальніка Вольга РАМАНЧУК, кіраўнік аддзела Вольга МІЦЬКО, галоўны эканаміст Святлана КРУГЛЕНЯ і спецыяліст па абследаванні хатніх гаспадарак Марыя ВЕЖНАВЕЦ.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/23-zhniunja-prafesijnae-svjata-adznachajuts-rabotniki-dzjarzhaunaj-statystyki-12213/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"