Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

19 верасня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

 
«Перапіс насельніцтва: позірк на сучаснасць – крок у будучыню!» – так гучыць тэма вераснёўскага адзінага дня інфармавання, што прайшоўна гэтым тыдні.

У працоўных калектывах Любаншчыны абмяркоўвалася значнасць маючай адбыцца кампаніі, а таксама алгарытм запаўнення анкет праз інтэрнэт. Бо менавіта такі спосаб лічыцца найбольш прымальным для розных катэгорый насельніцтва і да таго ж пасадзейнічае скарачэнню нагрузкі для перапісчыкаў, якім гэта работа аплачвацца не будзе.

А напярэдадні, падчас інструкцыйна-метадычнай нарады, у рэжыме відэаканферэнцыі ідэалагічным актывам рэгіёнаў Міншчыны пра ўсё гэта расказвала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская. У сваім выступленні яна зазначыла, што перапіс з’яўляецца агульнанацыянальным мерапрыемствам, удзел у якім прымаюць усе асобы, незалежна ад таго, пастаянна пражываюць ці часова знаходзяцца ў краіне ў перыяд яго правядзення. А па выніках будзе створаны свайго роду калектыўны партрэт нашай рэспублікі. Таму Прэзідэнт дзяржавы даручыў зрабіць усё якасна і своечасова, падкрэсліла Жанна Мікалаеўна.

Сёлетняя такая кампанія трэцяя ў гісторыі суверэннай Беларусі. Але ў адрозненні ад дзвюх папярэдніх мае шэраг асаблівасцей: яна самая інавацыйная. Галоўнае – адмова ад анкетавання з дапамогай папяровых носьбітаў. Змяніўся і пералік пытанняў (павялічыўся на дванаццаць), якія датычаць наяўнасці зямельных участкаў, сельгасжывёлы, намеру выезду за мяжу, планавання нараджэння дзяцей і г.д.

Што да парадку перапісу, то з 4 па 18 кастрычніка будзе праводзіцца ён праз інтэрнэт. Потым на працягу двух дзён узгодняцца даныя, удакладняцца адрасы, па якіх людзі яшчэ не запоўнілі анкеты. І пасля, з 21 па 30 кастрычніка, перапісчыкі наведаюцца да іх. Акрамя таго, на працягу ўсяго перыяду можна перапісацца на стацыянарных участках. Канчатковыя ж вынікі грамадскай кампаніі будуць агучаны ў чэрвені-ліпені наступнага года.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/obschestvo-by/view/19-verasnja-prajshou-adziny-dzen-infarmavannja-naselnitstva-12442/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"