Міністэрства
адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па
навучальных прадметах у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі
ад 13 лютага 2020 года нумар 12, паведамляе.
Даты правядзення ЦТ:
беларуская мова -
13 чэрвеня, субота;
руская мова - 15
чэрвеня, панядзелак;
грамадазнаўства -
17 чэрвеня, серада;
матэматыка - 19
чэрвеня, пятніца;
біялогія - 21
чэрвеня, нядзеля;
замежная мова
(англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня,
аўторак;
хімія - 25 чэрвеня,
чацвер;
фізіка - 27
чэрвеня, субота;
гісторыя Беларусі -
29 чэрвеня, панядзелак;
геаграфія - 1
ліпеня, серада;
сусветная гісторыя
(навейшы час) - 4 ліпеня, субота.
Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ устаноўлены:
8 і 10 ліпеня -
беларуская і руская мовы;
8 і 12 ліпеня -
грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя
Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.
У пастанове
змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для
праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ.
У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Час работы пунктаў
рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5
ліпеня.