Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Усё ў яе абавязкова атрымаецца - 7 кастрычніка - День настаўніка

 

 

Новы навучальны год педагог Алеся Аляксандраўна Аксёнчык сустрэла на новай пасадзе. Зараз яна з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Соснаўскай СШ №1.

А да гэтага восем гадоў адпрацавалaў Камунараўскай адзінаццацігодцы. Рашэнне змяніць месца работы далося ёй няпроста, ды сям’я яе падтрымала. Як прызнаецца сама настаўніца, адаптацыю яна ўжо прайшла.

У Камунараўскай школе, якую сама некалі закончыла, працавала бібліятэкарам, сакратаром, педагогам-арганізатарам. У 2015 годзе ў раённым конкурсе «Педагог-арганізатар года» нават заняла трэцяе месца. Выкладала біялогію. Два гады адпрацавал анамеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце… І вось новы навучальны год. Новая школа. Новая пасада. Новыкалектыў. Новыя  дзеці. Дарэчы, апошніх у Соснаўскай СШ №1 навучаецца 72.

Напачатку самым складаным іспытам для Алесі Аляксандраўны было скласці расклад заняткаў. Не адзін раз яго перарабляла. На першым часе затрымлівалася на рабоце да позняга вечара. Мужу і сынку Стасу дома даводзілася спраўляццаадным. Ды яны ўжо прызвычаіліся – двойчы ў год  А.А. Аксёнчык на непрацяглы час вымушана пакідацьіх, бо завочна атрымлівае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Дарэчы, у наступным годзе ўжо яго закончыць.

Як намеснік дырэктара, у пачатку навучальнага года дала зразумець дзевяцікласнікам (якіх сёлета ў школе сем, прычым гэта адны юнакі), што наперадз іх чакаюць выпускныя іспыты, а таму да вучобы трэба адносіцца сур’ёзна. Некаторы час кожную раніцу яны прыходзілі да яе ў кабінет і паказвалі, як выканалі дамашнія заданні.

Яна і ў СоснаўскайСШ №1 працягвае выкладаць біялогію, а яшчэ і геаграфію, чалавек і свет. Заўважае, што, напрыклад, найбольшы інтарэс да першага з узгаданых прадметаў дзеці праяўляюць у дзявятым класе, калі пачынаюць вывучаць арганізм чалавека. У меншых класах вучні любяць лабараторныя і практычныя заняткі, якія патрабуюць выкарыстання мікраскопаў. А яшчэ рабяты заўсёды з ахвотай ходзяць на экскурсіі, напрыклад, да вадаёма, у парк.

Падрыхтоўка да ўрокаў займае многа часу. Трэба скласці план, паклапаціцца пра раздатачны матэрыял, пры гэтым прадугледзець рознаўзроўневыя заданні. Нагадаем чытачам, як будуецца традыцыйны ўрок. За 45 хвілін настаўнік павінен паспець праверыць дамашняе заданне, растлумачыць новую тэму, замацаваць матэрыял, агучыць дамашнюю работу. Вядома, каб зрабіць заняткі больш цікавымі, інфармацыю Алеся Аляксандраўна чэрпае не толькі з аднаго падручніка, выкарыстоўвае іншыя крыніцы. Дарэчы, спецыяльнай літаратурай пастаянна папаўняеццаяе і без таго багатая дамашняя бібліятэка.

Ідэалам педагога для А.А. Аксёнчык з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Аляксандраўна Варабей. Яна многаму навучыла маладую калегу, якая толькі пачынала рабіць крокі ў абранай прафесіі. І зараз, калі ўзгадала яе, суразмоўца расчулілася…

Вядома, наперадзе Алесі Аляксандраўне яшчэ многаму трэба будзе навучыцца. Аднак пасля гутаркі з гераіняй артыкула не застаецца сумненняў у тым, што ў яе ўсё абавязкова атрымаецца.

 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/luban-by/view/use-u-jae-abavjazkova-atrymaetstsa-7-kastrychnika-den-nastaunika-11000/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"