Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

«Верабейкі» на Днях славянскай культуры

 
Чарговая творчая камандзіроўка ўзорнага танцавальнага калектыву «Верабейкі» на чале з кіраўніком Сяргеем Выскваркам, як заўсёды, была плённай і цікавай.

 

Рабяты пабывалі ў літоўскім горадзе Клайпеда. Дарэчы, гэта не першы візіт туды. У папярэднія разы юныя любанчане запомніліся сваёй унікальнай манерай выканання народных танцаў, багатым іх рэпертуарам. Вось «Верабеек» і запрасілі на Дні славянскай культуры, што праходзілі там на пачатку лета. Да слова, удзельнічаў у іх і фальклорны ансамбль «Калыханка» з аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна. Абодва беларускія калектывы выступалі на семінары «Спадчына маіх продкаў», дзяліліся сваімі набыткамі з мясцовымі педагогамі, якія займаюцца традыцыйнай культурай.

Акрамя таго, нашы рабяты бралі ўдзел у вялікай канцэртнай праграме ў рамках акцыі «Маладзёжная сталіца Еўропы». Прадэманстравалі сваё творчае майстэрства для шматдзетных сем’яў у нядзельнай школе пры Пакрова-Мікольскім храме.  Падчас алімпійскага  тыдня  ў  Літве ад  імя таварыства  беларусаў  «Крыніца»   прэзентавалі ІІ Еўрапейскія гульні, што зусім хутка адбудуцца ў нашай рэспубліцы.

Юныя любанскія танцоры сустракаліся з ганаровым консулам Беларусі ў Клайпедзе, мэрам горада. Таксама для іх былі арганізаваны экскурсіі ў Літоўскі  марскі  музей-акварыум, на Куршскую касу.

Прабыванне ў Клайпедзе атрымалася надзвычай насычаным і запамінальным. Рабяты, што называецца, і сябе паказалі, і шмат чаго пабачылі.

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/kultura-news-by/view/verabejki-na-dnjax-slavjanskaj-kultury-11876/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"